Кісцяні (Рагачоўскі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Кісцяні
|
Кісцяні́[1] (трансліт.: Kisciani, руск.: Кистени) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Кісцянёўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аграгарадок знаходзіцца за 21 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Рагачоў, за 142 км ад Гомеля[2].
Каля аграгарадка знаходзіцца гарадзішча мілаградскай культуры, якое датуецца 2-й паловай I-га тысячагоддзя да н.э. — пачатку I ст. н.э.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1756 годзе як вёска ў Рагачоўскім войтаўстве Рагачоўскага староства[3].
У 1924—1960 гадах і з 1963 года па наш час цэнтр Кісцянёўскага сельсавета. У 1960—1963 гадах вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсавета[4][5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Наталля Мікалаеўна Бадзяла (нар. 1969) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і першаснай апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны.
- Юльян Сяргеевіч Пшыркоў (1912—1980) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1964).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
- ↑ LVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 294.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх